Прызванне

Вайтюль Вера

Цябе паклікала Айчына,

адчула сэрца вечны покліч,

супроць няпраўды ў свет адкрыта

ідзеш абраўшы шлях аднойчы.

Няма на свеце больш святога

і больш ахвярнага няма,

чым быць для іншых засцярогай,

для шчасця будучага дня.

Жыццём растаўленыя рамкі  —

за імі толькі абарона,

каб марна не прайшлі старанні,

ты лічыш крыўдзіцца замнога.

Бо служыш ты не дзеля звання,

не дзеля славы,  дык тым болей,

тваё жыццё ўсё ў змаганні,

каб не растрэсці боль былога.

Каб не вярнуліся бязвінных

удоваў , сірат пекла дні,

стаяць на службе моц мужчыны

пад пільным позіркам савы.

І крок, раўняючы з Айчынай,

і падзяляючы з ёй  боль,

ёсць абавязак перад гімнам

і перад памяццю людской.

Сірэн выццё і клятве вернасць —

цана ўзрастае да хвілін,

усім жыцця выпрабаванням —

гатоўнасць з нумарам адзін.

Тут выпадковасцей няма,

 і служба,так , невыпадковасць.

Хтось скажа: “Лёс. Моя судьба…”

з перакананасцю — Ахова.

Вера Вайцюль,

Смаргонскі аддзел Дэпартамента аховы