Ля салдацкіх магіл

Невядомы салдат…

Хай гучыць як набат!

Самым родным тваім

Твае раны баляць.

Хоць мінаюць гады,

У іх мары і сны,

Ты прыходзіш жывым

Напрадвесні  вясны.

Невядомы салдат…

Хоць сто раз паміраў,

Ды ў атаку ішоў

І байцоў узнімаў

За Радзіму сваю!

За сям’ю! За народ!

Колькі зведаў, салдат,

За вайну Перамог!

Ці дайшоў ты да той

Перамогі святой?

А ў адказ жаўрукі

Над аціхлай зямлёй…

Не падкажа ніхто,

Дзе твой сын, дзе твой брат,

Дзе радзімка твая,

Мой маўклівы салдат.

Невядомы салдат…

Зноў варожасці шквал,

І руйнуе звяр’ё

Мір, што ты адстаяў.

Мір,  якою цаной?!

Павешаных,

Растраляных,

Замучаных,

Скатаваных,

Выгнаных у рабства…

Хай жа нелюдзяў злосць

Скамянее дачасна!

Невядомы салдат…

Ля салдацкіх магіл,

Дзе  славяне-браты

Адыйшлі на спачын,

Каб навек тут застацца,

Хай адновяць званы

Паяднанасці гімн:

Непарушнасць

Славянскага

Брацтва!!!

Вера Вайцюль,

Смаргонскі аддзел аховы