Плённая работа калектыву

У краіне працягваецца акцыя па абнаўленні ветравальных участкаў «Дай лесу новае жыццё!»

Актыўны ўдзел у добрай справе прыняла дружная каманда супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзелу аховы.

– Работы вяліся недалёка ад вёскі Мядзвінавічы, – расказаў ляснічы Вензавецкага лясніцтва Дзмітрый ВАНІСЛАЎЧЫК. – Нашы памочнікі ажыццяўлялі дапаўненне лясных культур на агульнай плошчы ў 0,9 гектара. Высаджвалі чорную вольху. Саджанцы мы ўзялі ў дзікай прыродзе, таму ў іх якасці ўпэўнены. Удзячны супрацоўнікам аховы за плённую работу. Чорная вольха – гэта дрэва, якое расце вельмі хутка. Ужо праз 6-10 гадоў пасаджаныя праваахоўнікамі дрэўцы можна будзе выкарыстоўваць як дзелавую драўніну або дровы.

Дзятлаўскі аддзел аховы