9 мая — Дзень Перамогі

день Победы

Памяць

Вера Вайцюль

Адчую боль твой, родная зямля,

пачую ў скрусе галасы стагоддзяў,

калі пратрубіць голас жураўля,

галоўнае, што страчана на сёння.

У бяссіллі сэрца зашчыміць мацней

у ветэрана – гэта горыч стратаў,

і галасы з гадамі ўсё гучней

пра веліч справядлівае расплаты.

Ды галасы з трывогай і мальбой,

жывых тых сведкаў мала засталося,

іх запавет напісаны крывёй

хай адгукнецца ў сэрцах адгалоссем.

Каб помнілі аплаканых Радзімай,

ў агні жывымі спаленых  да тла,

як гэта гора перажыць, асіліць,

як проста выжыць ты змагла,зямля!?

Не зажываюць жорсткасці рубцы,

ўсплывае безліч тых баёў крывавых,

страшэнны голад, Перамогі дні,

як слёзы шчасця маладзілі твары!

У  той далёкі пераможны май,

дзе пядзя кожная крывёй паліта,

салдат бязногі горда напісаў

нам на гады:”Ніхто тут не забыты!”

Ніхто! І нам гісторыі не сцерці,

і ратных подзвігаў не затаіць,

герой адліты з бронзы стаў бяссмертным

ля вечнага агню ў дзень і ў ноч стаіць.

І полк ідзе, жывы і бессмяротны

унукаў, праўнукаў сумленне не маўчыць

і памяць паўтарае: трэба помніць!

Зямля ўсіх помніць памяццю жывых!!!