15 лістапада свой 100-гадовы юбілей адсвяткавала падраздзяленне культурна-выхаваўчай работы органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Вельмі пыемна атрымліваць у прафесійнае свята віншаванні!
Вось такія радкі на адрас супрацоўнікаў гэтага творчага падраздзялення напісала паэтка Гродзеншчыны – вартаўнік Смаргонскага аддзела аховы Вера Вайцюль…
“Стварае сэрца”
Праменьчык сонца лёгка каўзануў
і затрымаўся ў серабрыстых росах,
лісток імгненна дотык той адчуў
і палілася музыка нябёсаў.
Ад гэтай лучнасці да слёз святой
ўхваленнем блізкай да стыхіі,
разрушыцца лянівы супакой
аж да вышынь душу ўраз уздыме.
І ты не разумееш сам падчас,
каму належыць гэты моц і сіла,
ці кружыць закаханых юны вальс,
ці шчасце аб прыходзе абвясціла…
Вось так і сэрцаў вашых прамяні
са шчырасцю падораныя людзям,
як лек найлепшы матухны зямлі
прыносяць святы, как адсрочыць будзень.
Нялегкі будзень з колькасцю праблем,
якіх, на жаль, ніяк не перайначыць,
не просячы нічога ўзамен
народу служаць доблесці салдаты.
Стварае сэрца ласку і журбу,
бы цеплыню матулінай любові,
для тых, хто па своёй уласнай волі
і дзень і ноч заўсёды на пасту.
І з вечнасцю зліюцца вобразы ўсе,
змяняючы міжволі дні і даты,
і застанецца важным, што нясеш,
што створана душой і сэрцам
прыўзнятым.
З юбілеем!!!
Вера Вайцюль