Падарункі ад аховы

Да дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” далучыўся калектыў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

28 снежня супрацоўнікі службы на чале з начальнікам аддзела Дзмітрыем Харошка наведалі шматдзетную сям’ю жыхаркі горада Дзятлава Аксаны Катаржных, дзе гадуюцца шасцёра дзяцей.

Дзмітрый Іванавіч павіншаваў гаспадыню і дзетак з надыходзячымі святамі, пажадаў здароўя, шчасця і дабрабыту. З рук праваахоўніка малеча атрымала салодкія падарункі і вялікі пакет мандарынаў.IMG_9723

IMG_9725

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара