Кватэра на сігналізацыі – спакойны гаспадар

Значную колькасць сярод найбольш распаўсюджаных відаў злачынстваў, у тым ліку характэрных для нашага раёна, складаюць краздяжы асабістай маёмасці з кватэраў, дамоў і дачаў. Іх лягчэй папярэдзіць або раскрыць па гарачых слядах. Жыхары нашага раёна могуць самі своечасова паклапаціцца аб бяспецы ўласнага жылля. Як гэта зрабіць, расказвае начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Харошка.

– Для прафілактыкі падобных злачынстваў наш аддзел прапануе жыхарам райцэнтра і іншых населеных пунктаў Дзятлаўшчыны абсталяваць сваю кватэру, дом, дачу ці гараж ахоўнай або трывожнай сігналізацыяй. Пры пранікненні злодзеяў у абароненае такім чынам памяшканне, на месца здарэння неадкладна выбудзе нарад групы затрымання. Праваахоўнікі забяспечаны неабходным транспартам, аўтаматычнымі, спецыяльнымі сродкамі, што дапамагае ім прыязджаць па адрасе вельмі хутка.

На сёння аддзел мае тэхнічныя магчымасці для забеспячэння аховы розных формаў маёмасці: як асабістага жылля грамадзян, так і прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый. Ахоўную ці трывожную сігналізацыю па жаданні заказчыка ўстанаўліваем у дамаўладаннях, не залежна знаходзяцца яны ў райцэнтры ці іншых кутках нашага раёна. Калі казаць пра адрозненні гэтых двух відаў сігналізацый, то перавага трывожнай кнопкі ў тым, што яе можна “схаваць” ад старонніх вачэй за мэбляй, нават усталяваць на брэлок. Калі гаспадару і яго маёмасці будзе пагражаць супрацьпраўны замах, ён зможа непрыкметна выклікаць нарад адным націсканнем такой кнопкі, а вось магчымасці выклікаць міліцыю па тэлефоне ў такія моманты многія пацярпелыя не маюць.

Некаторыя жыхары раёна ўжо карыстаюцца паслугамі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы: сігналізацыяй абсталяваны 241 прыватныя домаўладанні. Варта ведаць, што за ўсталяваную ахоўную апаратуру прадугледжана растэрміноўка плацяжоў, а штомесячная абаненская плата за карыстанне паслугай для жыхароў райцэнтра складае 9 рублёў 60 капеек, іншых населеных пунктаў раёна – 4 рублі 80 капеек. Цана ўстаноўкі залежыць ад ступені ўмацаванасці аб’екта (яе падлічыць наш спецыяліст).

Для афармлення заяўкі жадаючыя могуць тэлефанаваць на нумары: 2-60-91, 2-17-02, звяртацца на адрас электроннай пошты аддзела grodno.diatl@ohrana.gov.by, або прыйсці ў аддзел асабіста.

Ірына СТЫРНІК

ОНЛАЙН ПОДАЧА ЗАЯВКИ НА ОХРАНУ ЖИЛЫХ ДОМОВ (ПОМЕЩЕНИЙ) ФИЗИЧЕСКИХ ЛИЦ