Ахова заýсёды ý сэрцы маім. Смаргонскі аддзел Дэпартамента аховы

Вера Іосіфаўна Вайцюль больш дзесяці гадоў працуе сторажам у Смаргонскім аддзеле Дэпартамента аховы.

У часы натхнення, калі словы самі штурхаюцца ў сэрца, Вера Іосіфаўна піша вершы, вельмі душэўныя, прысвечаны роднай весцы, прыродзе, беларускай мове, блізкім людзям, Бацькаўшчыне і Богу. У іх радках спалучаюцца радасць, каханне, перажыванні, трагедыі і расчараванні.

Вера Іосіфаўна штогод прымае ўдзел у смотры-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў аховы Рэспублікі Беларусь, яе творы неаднаразова былі адзначаны Дыпломамі. Вось і у гэтым годзе, Вера Іосіфаўна адзначана Дыпломам 1-й ступені за артыкул и вершы, прасвечаныя Году малой радзімы.

Ахова заýсёды ý сэрцы маім:

калі пераможна гучыць родны гімн,

калі маршыруе святочны парад,

калі заступаю ý чарговы нарад.

Адвечнае права дае родны кут

і гэтае права:на зараз,і тут!

І памяць пра подзвіг святая для нас,

як сведка гісторыі,бытнасці час.

Мне лучнасць па сэрцы і горды я тым,

што я твой абраннік і годны твой сын,

арлом вераб’я велічаць хто дазволіць:

вось стымул для рызыкі,працы без стомы.

І горад наш сонны са мной размаýляе

з імпэтам стасункі свае давярае,

я поглядам любай і ý ночы сагрэты

прайду перашкоды  шчаслівы пры гэтым.

Плячом у плячо мы ý рэальнасці дзён

з сябрамі,надзейны наш шчыт і заслон,

бо служым закону дакладна ý свой час,

экраннасць паказаý зусім не пра нас.

Не толькі будзённасць і святы бываюць

і тут бездакорнасць сваю набываюць

медалі і зоркі,і бляск аксельбантаý,

нічым не заменіш адданасці танцам.

Пакуль маладосць паміж намі жыве

сумленна асвецім яе кожны дзень,

хто клятвай заручаны з любай Айчынай

гатовы ý бой без разваг штохвілінна.

????????????????????????????????????????????????????????????????????????

Вера Вайцюль, Смаргонскі аддзел Дэпартамента аховы МУС РБ