З увагай да дзяцей

Моцная шматгадовая дружба аб’ядноўвае Навагрудскі аддзел Департамента аховы і ўстановы адукацыі раёна. Сёлета ў рамках рэспубліканскай акцыі «Спакой. Надзейнасць. Бяспека» супрацоўнікі аддзела праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах раёна.

20 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры Гарадзечненскай сярэдняй школы яшчэ з раніцы чакалі гасцей – супрацоўнікаў аддзела аховы. На сустрэчу прыехалі намеснік камандзіра ўзвода міліцыі старшы лейтэнант Павел Рагілевіч, намеснік камандзіра Аляксей Камашыла і міліцыянер-кінолаг Андрэй Кожыч. Супрацоўнікі аддзела аховы расказалі дзецям пра асаблівасці сваёй службы, пазнаёмілі з тэхнічным аснашчэннем  міліцыянераў і нагадалі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул.

– Мэта акцыі – павышэнне эфектыўнасці выхаваўча-прафілактычнай работы па пытаннях забеспячэння маёмаснай і асабістай бяспекі грамадзян, прыцягненне ўвагі да бяспекі дзяцей, папулярызацыя дзейнасці падраздзяленняў аховы і павышэнне іміджу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, – адзначыў Павел Рагілевіч. – Нашы супрацоўнікі рэгулярна праводзяць мерапрыемствы ва ўстановах адукацыи горада і раёна. Такія сустрэчы дапамагаюць бліжэй пазнаёміць вучняў з супрацоўнікамі аховы і іх дзейнасцю. Мы імкнёмся прадэманстраваць, што міліцыянер – сябар для падрастаючага пакалення. А яшчэ гэта выдатны наглядны прыклад для тых, хто вырашыць выбраць сабе ў будучыні  менавіта нашу прафесію.

Падчас сустрэчы дзеці мелі цікавыя і пазнавальныя зносіны з супрацоўнікамі аховы і атрымалі адказы на самыя разнастайныя пытанні. Асабліва спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам невялікае выступленне службовай сабакі Зары, з якой працуе міліцыянер-кінолаг Андрэй Кожыч. А затрыманне службовым сабакам імправізаванага зламысніка выклікала проста шчырае захапленне. Пасля дзеці змаглі прымерыць бронекамізэлькі і шлемы, пасядзець у службовай машыне, зрабіць фотаздымак на памяць – усё гэта прынесла ім сапраўднае задавальненне.

2

12

6

Новогрудский ОДО